Ганаруся мамай

Клим Вэ
Ёю толькi ганаруся
Усяму свету пахвалюся:
Мая мацi любiць тату
Мяне песцiць, майго брата!

Безумоўна прыгажуня,
Кажа "не" яна тытуню!
Хараства ў яе багата,
Як вячэраць- нібы свята!

Зноўку спаць я не кладуся,
У піжаме мітусюся.
Прытуліцца так ласкава!
І ўжо сон, дзе казка- ява.