Вясна. Лiхтар не адзiнокi...

Юрий Боровицкий
***
Вясна. Ліхтар не адзінокі.
Якісьці жук ці матылёк
Пусціўся ў жоўтай пляме ў скокі.
Яго прывабіў аганёк.

І я – зусім не адзінокі,
Бо за званком – другі званок.
І голас твой – такі далёкі –
Святлом кладзецца на радок.

Яшчэ камусьці я патрэбен!
Жыву, цярплю, пішу радкі,
Бо сёння тым, хто ўжо на небе,
Пакуль не падасі рукі...

16. 04. 2018 г.