Па Адамовiча, направа...

Юрий Боровицкий
Дарога на могілкі ў Калодзішчах

Па Адамовіча, направа,
Паўз Броўкі, Танка, Крапівы.
Чым заслужыла гэту славу –
Ляжаць там пасярод травы?

Ці ты наўмысна так хацела,
Каб па сцяжыне я ішоў,
Што, нібы зоркі, зіхацела б,
І там грудок бы твой знайшоў?

Матуля, нават пасля смерці
Ты верны мне ўказала шлях,
Як у жыццёвай крутаверці
Не заблудзіцца – у лясах.

14. 04. 2018 г.