Хаты роднай рарог

Алексей Культурный
Хаты роднай рарог,
Зноуку прыме мяне
Не знарок, душа калыхнецца.
Нават смуткам затулены
Сэрца куток
Ад пяшчоты,- яскрава усмiхнецца
Тут я хмары лiчыу,
I хадзiу па расе
Прыхiляючы вочы да неба
Бы ратунку глыток
Ад цябе ухапiу
Цудны водар жыццёвага хлеба
I калi самалёт, зноуку цягне мяне
То праз хмары да долу нясецца,
Адарванае, быццам бы
Чыёйсцi рукой
Улюбёнае, шчырае сэрца.