Красавiцкi вецер бы галосiць...

Юрий Боровицкий
***
Красавіцкі вецер бы галосіць
Паміж нашых лёсаў-пуцявін.
А ці будзе паміж імі просінь?
А ці выб’ем паміж імі клін?

У адну ці сыдуцца дарогі?
Ці паразумеюцца шляхі?
Ведай жа, што ўсе мае трывогі –
Гэта плата й за твае грахі.

Ды пакуль яшчэ трымаюць ногі,
Знойдзем скрыжаванне мы дарог,
Дзе з’яднаем радасць і трывогі
Ў тую просінь, што адкрые Бог.

12. 04. 2014 г.