Я зразумеу

Мироненко Сергей Минск -1
ИЗ ЦИКЛА “ЛЮБИМОЙ СПУТНИЦЕ МОЕЙ”

Я зразумеў

Калі заззяла ў небе зорка
Тваёй пяшчоты й дабрыні,
Я зразумеў, што нельга, горка
Хавацца Сонейка ў цяні.

Калі ў жыцці каханне, ласка
Натхненнем ззялі  у лістах,
Я зразумеу, што гэта казка –
Тваих далоняў тонкі пах…

Калі дзьмухаўкі звеяў вецер,
І ў тлён – чырвоныя листы,
Я зразумеў – няма на свеце
Найдаражэйшае, як ты.

Калі сцюдзёная яліна
Мяне аддасць у край зімы,
Я зразумею, бо павінны,
Што і ў нябёсах разам мы…

Пакуль жа разам мы с табою,
Да сумных дзён, да сівых скронь,
Цябе – гаючаю вадою –
Каснецца хай мая далонь…

08.12.2011