Бязладдзе

Максим Троянович
Дні кароткія завітаюць,
Так цяпер і раней  было,
Як аблокі ніжэй навісаюць,
То знікае зямное цяпло.

Сядзе побач, зрэдзь часу, самота,
Закалышацца ветрам трава,
Назва песні тае – адзінота,
Дзе няўпэўненасць, нібы ўдава.

Адчуваю такія выявы,
Нібы холадам узяло,
Ці цікавасці меней да справы,
Ці бязладдзе ў мяне ўвайшло?