Цёплы, пяны вецер блудзiць поплавам...

Юрий Боровицкий
***
Цёплы, п’яны вецер блудзіць поплавам,
Мне нагамі леташні пакос
Пад маімі стоенымі вокнамі,
А за імі – сцішаны Хрыстос.

Ён глядзіць з іконы неяк вусцішна,
Быццам хоча вецер той прагнаць,
Каб душу маю ў вясновай пусташы
Хоць да рання моўчкі спавядаць.

10. 04. 2018 г.