ЧАМУ???

Липская Александра Анатольевна
Чаму так цяжка па шляху жыцця ісці?
Чаму да мэты сваёй мне складана дайсці?

Чаму стаю я і маўчу?
Чаму я ў агонь часам хачу?

Чаму так час бяжыць імкліва?
Чаму яго спыніць мне немагчыма?

Чаму не ведаю, як трэба жыць?
Чаму мне цяжка с кімсьці гаварыць?

Чаму падчас я не магу сказаць?
Чаму заўсёды хачу я пачакаць?

Чаму не ўмею я кахаць?
Чаму мне так складана давяраць?

Чаму так холадна бывае ўначы?
Чаму мне часам неспакойна на душы?

Чаму ў грудзях так часта сэрца б'ецца?
Чаму усё дрэннае на сэрцы застаецца?

Чаму здараюцца кур'ёзы?
І вось чаму на вачах у мяне слёзы?

Чаму часам хачу я са шляху сысці?
Чаму я не магу праз лёс прайсці?

Гэтыя пытанні узнікаюць кожны раз...
Але складана мне знайсці на іх адказы.
Рашэнне немагчыма адшукаць ўраз,
А спробы толькі боль прыносяць і абразы…