Я прыйду да цябе...

Татьяна Борисова 11
Я прыйду да цябе зараз,
калі не зламаю абцас,
калі ветрам з шляху не здыме,
калі раптам спатрэблюсь табе.
Позірк свой на мяне не кідай,
вусны вуснамі не спакушай,
пра каханьне маўчы-не мані.
Моцна-моцна але абдымі.
Што было,што было-адыйшло.
На кавалкі пабітае шкло.
Ты яго,ты яго не зьбірай-
адлюструецца ў ім мой адчай.