Дарогi

Валерий Познякевич
Дарогі нашы хоць куды! --
Нябачна колаў з-пад вады.
Нябачна колаў і ў вадзе,
Бо тых дарог няма нідзе.

З такой дарогай быць бядзе,
Бо тут і кола адпадзе.
Дык можа, пешшу лепш хадзіць,
Каб збор дарожны не плаціць,

Ці перасесці на каня,
Каб бачыць ямкі ўсе здаля?
Трубіў трубач у новы рог:
Ратуй Вас Бог ад тых дарог.

Куды ні глянь -- па ўсёй шашы
Дарогі тыя -- здзек з машын.
За мой і твой дарожны збор
Вакол дарог пілуюць бор.

Жыве тут іншы інтарэс --
Вязуць на Захад стромкі лес.
Вязуць, каб смутак тых дарог
На плечы нам падаткам лёг.