Ю. Левитанский. Каждый выбирает для себя

Максим Троянович
Кожны выбірае для сябе
Жанчыну , рэлігію , дарогу.
Д'яблу служыць ці Богу -
Кожны выбірае для сябе.

Кожны выбірае па сабе
Слова для кахання і малітвы.
Шпагу для дуэлі, меч для бітвы
Кожны выбірае па сабе.

Кожны выбірае па сабе.
Шчыт і панцыр, посах ці то латы.
Меру канчатковае адплаты.
Кожны выбірае па сабе.

Кожны выбірае для сябе.
Выбіраю я таксама - не чакаю.
Ні да каго прэтэнзіі не маю.
Кожны выбірае для сябе.

   Перевод на белорусский язык