Аркадий Кутилов. У добра и зла

Максим Троянович
У дабра і зла - прамыя краі,
хоць у куце хаты, хоць у раўніне мора:
Я жыў у будане ў Гуляй-раўчука,
жыў зусім адзін і не ведаў гора.
Пасадзіў сасну, хоць пакуль адну -
хай сабе расце на зямным шары,
зрабіў сто дарог - для нашчадкаў, празапас,
мурашам дапамог ацалець у пажары.
Не лавіў  шчупакоў на смяротны крук,
не тыраніў змей, собаляў не чапаў.
Але надоечы да мяне заявіўся сябар -
падмацавацца сіл сіл да груздоў трохі.
І не стала раптам майго твару...
Мой сябрук ва ўсім выяўляў умельства.
Дапамагаў ён мне не з таго канца,
падпяваў ён мне, толькі мне не спявалася.
А калі ён мне стаў чытаць мараль,
я сябе стрымаў толькі страшнай сілай,
на стрэльбу зірнуў і без слоў шапнуў:
ох суніміся мой сябар - аднакласнік мілы...
Ператварыўся будан у цытадэль-турму,
стаў я жыць як злодзей, пры суцэльным канвоі.
Дабро рабіць можна і аднаму,
а для зла патрэбны двое!

   Перевод на белорусский язык