Iмжыць маленькi дожджык...

Юрий Боровицкий
***
Імжыць маленькі дожджык.
Дрыжаць як быццам лужы.
Штось курачак трывожыць:
Арлец у небе кружыць.

Дождж капае на дахі.
Арлец у небе кружыць.
На міг замоўклі птахі
І пацішэлі лужы.

Зноў сонейка зірнула
Праз хмары і смяецца.
Яно вясну вярнула,
Яно лагодзіць сэрца.

06. 04. 2018 г.