Кожны дзень я гляджу ў вочы
Найлепшаму ў краі месцу.
Прыгажосць гэтай казачнай ночы
Аддаю я з павагаю Брэсту!
Аддаю я з пашанаю сэрца
І дарую агеньчык душы,
Хай адчыніцца думак дзверца,
Мае словы ты, Брэст, запішы!
Занатуй іх сваім моцным сэнсам
І пусці іх па свеце лятаць,
Хай адклікнуцца ў людскіх сэрцах,
Узрушаць усіх, зіхацяць.
Колькі светлых і добрых імгненняў,
Падарыў для нас горад Брэст,
Гэта месца для нашых натхненняў,
Гэта месца для лепшых сустрэч.
Кожны дзень я гляджу ў вочы
Прыгажэйшаму ў краі месцу.
Мае думкі ўдзень і ў ночы
Аддаю я з павагаю Брэсту!