Lviv

Виктор Шатило
Готыкай Львоў,
Праз дых вякоў,
На захадзе хрысцiянства.
Я бачыў iх -
Багоў тваiх -
На тле славянства?..
Я мацаў край,
Бы вадаграй,
Ля Муз i сэрца!
Не, не музей.
Не Калiзей, -
Што адбярэцца?!
Вачам зазор:
Карпацкiх гор -
Нагледзеў межы.
У даўнiну
Сышоў. Адну.
Дзе памяць - вежы.
Ёсць сховы снам.
Пячаткi - нам.
Вушам ды зроку...
Яны, iльвы,
На брук, iрвы -
Навiдавоку!..
Iх постаць шчэ
Кагосьцi тчэ
Скульптурай гожай!
Я б распавёў.
Найперш, давёў,
Душы прыгожай.