Кожны дзень малiцца Богу...

Юрий Боровицкий
***
Кожны дзень маліцца Богу,
Думаць, марыць, працаваць,
Дзякаваць за дапамогу
І з натхненнем вершаваць.

Да сябе шукаць дарогу,
Бога на падмогу зваць,
Дому дзякаваць, парогу,
Людзям вершы прысвячаць.

Дараваць, глядзець на неба,
Ад турбот адпачываць,
Нават і кавалак хлеба,
Як Радзіму, бласлаўляць!

04. 04. 2018 г.