Стужкай дароги жыццё уцякае...

Анастасия Шведко
Стужкай дарогі жыццё уцякае.
Сёння я ўдалая ды маладая.
Момант за момантам час мой бяжыць,
Дзе буду заўтра? Як стану жыць?

Доля артыста-нялёгкая праца,
Бо ты павінен заўсёды ўсміхацца.
Добры настрой гледачам дараваць.
І ад душы танцаваць і спяваць.

Без перапынку змяняюцца залы,
Людзі, сяленні, дарогі, вакзалы.
Толькі, мой любы, з табой

Дзе б у якім падарожжы ні былі,
Як бы ні жылі і што б ні рабілі-
Песняй звязаны адной.