Маці засынае,
Закрывае вочы.
Сон яе люляе
Ў цемры позняй ночы.
Адпачне- ды зноўку
Раніцай за працу.
Робіць надта лоўка.
Як не захапляцца?
На стале прысмакі
І чысцютка ў хаце.
Пагодзіцца ўсякі:
Ўсё умее маці.
Выхавае дзетак
За жывёлай гляне,
Насаджае кветак
Ў садзе на паляне.
Я да падгалоўя
Мамачкі схілюся
За яе здароўе
Богу памалюся.