Цуда

Лера Максимцова
Цудоўна плыць па рэчцы ў дзень спакойны.
Спакойны, як малютка на далонях маці.
Цудоўна ранкам прачынацца на краваці
І верыць ў наступны дзень чароўны.

У вочы родныя глядзець цудоўна
І ў іх ніколі слезы не пабачыць.
Цудоўна роўна дыхаць зорнай ноччу,
Не баючыся ў палон варожы трапіць.

Цудоўна бегчы ўлетку па зямлі гарачай
І сонцу ўсміхацца як ніколі!
Здаровых мець бацькоў цудоўна, не іначай!
Мне, нават, і не трэба лепшай долі.

Цудоўна бачыць белы свет навокал.
І хай не разумцець чаго, але ўсе роўна
Ізноў усе спрабаваць і ткнуцца, покуль
Не знойдзеш на зямлі свае “цудоўна”.