Вясковыя матывы

Анна Атрощенко
Умываюся сёння расою,
Вабіць вочы мае далягляд.
Там, дзе сцежка бяжыць за сасною,
Не вярнуцца туды мне назад.

За сялом хай шуміць дзесьці жыта,
І спявае птушыны там хор.
Колькі вёсен вірлівых пражыта?
Колькі песень пачуе прастор?

Ружавеюць на Ўсходзе зарніцы,
Гэты цуд можна бачыць здалёк.
Пацалуе прамень аканіцы,
Абдымае на дрэве лісток.

Прачынаюцца вёска і хаты,
У даёнкі струменіць зноў звон.
Дзень падзеямі будзе багаты,
За світанкам бяжыць наўздагон.
                29.12.2017.

Фотаздымак Интэрнэт.