Калi -небудзь 2018

Ирина Езопкина
Калі-небудзь цябе запытаюць:
"Хто ты?З якой краіны?"
А ты паглядзіш моўчкі,
Не ўспомніш ніводнай мясціны,
Ні мовы,ні звычаяў,казак,
Што блізкія сэрцу былі,
Забудзеш свой абавязак,
Не адкажаш насамрэч - хто ты.
І захочаш ты запытацца,
І забытае зноўку пазнаць,
Але ніхто не раскажа табе,
Бо не будзе каму расказаць!