Раздарыла маладосць другiм... На бел. языке

Александр Слука-Вальдшнеп
Раздарыла маладосць другім.
Аддала красу ўсю ім і цела.
І няма кахання, што хацела,
Смутку ёсць гаркавы едкі дым.

Стомленасць вакол тваіх вачэй
Павуцінкай тонкай прыгнятае.
Час бруіцца і жыццё знікае
Лісцем груш між восеньскіх начэй

Праз якія моўчкі ціха крочым.
Прадаюць люстэркі жахі нам.
Раздарыла маладосць вятрам,
Што гуляюць  кветкамі абочын.

Я, таксама, быў адным з вятроў.
Буяным, юнацкім, непакорным.
Стомлены ад гуль, ужо я сонны,
Каб раздуць зноў полымя з вуглёў.

Каб гарэзніць хваляю марскою,
Філінам шаптацца ў тых лясах.
Зніклі сілы ў стомленых нагах
Сёння намазоленых да болю.

Раздарыла маладосць другім.
Я - таксама. Справа, вось, такая.
Зжоўклі кветкі. І зямля сырая
Стала дываном журбы, як дым...