Чароуна-забауны малюнак...

Юрий Боровицкий
***
Чароўна-забаўны малюнак
Ручай пакідае вясновы.
На дне яго ямінак-лунак
Як быццам бы лісцік кляновы,

Ці гожа-цудоўны асколак
Якогась шклянога прадмета,
Ці некалькі хвойных іголак,
Ці новая нават манета.

Іду, разглядаю малюнак:
Пастэлі, гуаш, акварэлі…
То след ад знікаючых струнак
Калісьці крылатай мяцелі.

01. 04. 2018 г.