На дварэ вiльготна, нават сыра...

Юрий Боровицкий
***
На дварэ вільготна, нават сыра.
Будзе мокра, калі пойдзе дождж.
На ўвалоках не спявае ліра.
У нізіне – ліру не трывож!

З увалокаў падымуся ўгору.
Будзе мокра. Дождж ужо пайшоў.
У яго спакойны, добры нораў,
Як у ранніх веснавых дажджоў.

Так прыемна бачыць снег апошні,
Што на ўскрайку лесу задрамаў!
Дождж ідзе. І я іду – па пожні.
Мы абодва – майстры нашых спраў.

01. 04. 2018 г., Радашковічы, Валокі