Поруч саду

Ключник Олег
Поруч саду - вяне рута -
У самага саду!
Не ведае дзяўчыначка
Пра сваю прынаду!

Я не еў бы і не піў бы
Абы быць з табою!
І пяшчотай абрасіў бы
Шчасце залатое!

Паляцеў, як у небыліцах
Толькі мне паверце!
Салаўём, ці сініцай -
Не смейцеся - чэрці!

Чуеш - п'яны, ці забыўся -
Бачыш - не прыгажуня!
Можа здуру замахнуўся-
Табе ўсё кажу я!

Ну, не п'яны і не забыўся -
Справа, хоць  да ночы!
А напэўна - ўтапіўся
У яе ясныя вочы!


Сакавік 2018