Прад вечнасцю

Ковальчук Тамара Васильевна
Плакалі дзеці - ахвяры пажару,
Горкія слёзы ад жаху лілі.
Страшных хвілінак не бачылі ў марах:
Выбрацца з пекла таго не змаглі.

Крыкам крычалі, каб маці пачулі,
Дзверы на волю адкрылі хутчэй,
Знялі згарэлыя з цельцаў кашулі,
У рай каб падняцца было ім лягчэй.

Вочкі заплюшчыўшы, падалі долу,
Ціха шапталі камусьці: "Прабач.
Гэты будыначак новы, ды кволы,
Ты ўжо, сусвет, за нас болей не плач".

Гінулі дзеці - ахвяры стагоддзя,
Дым гаркаваты, бы асьпід, душыў.
Быццам бы з дзьяблам ён быў тады ў згодзе,
Ад прад маленькімі ўвесь зварушыў.

                31.03.2018 г.