Калi чую вясеннi звон

Алла Богуш
Вясна! Зноў у цёплых далонях
Прынясеш мне каханне і свет,
Галубых азёраў раздолле,
І прыгожы разбудзіш расвет.

Заспявае цудоўна шчасце,
Бо няма лепей казачных дзён,
Калі кветкі – ад сонца радасць,
Калі чую вясенні той звон.

Як трымціць, як пылае сэрца –
Усё прыгожа цвіце, гучыць.
І на волю радок імкнецца,
І азёрная роўнядзь зіхціць.

------------
*роўнядзь – гладь озера