Зiме

Станислав Шастак
І снег сыпучы, і мароз
І сонца ярка сьвеціць
Зіма вярнулася ўсур'ёз
Ёй радуюцца дзеці.

Ляцяць з высокае гары,
Віхурыць снег за імі.
А класна, што ні гавары,
Зімою быць малымі!

Ганяць на лыжах ці ў хакей
Змагацца да цямноты
Не ў WORLD OF TANKS, так найляпей
Час бавіць без ляноты!

Не алімпійцы ўсе яны,
Зацята што гуляюць
Растуць і дочкі і сыны
Дух пазітыўны маюць.

Мы ад прыроды ўсё бяром
І праслаўляць гатовы
Хто працай рук, а хто пяром
Цудоўны час зімовы!