Махлярам

Валерий Познякевич
Мы прывыклі верыць махлярам,
Той хлусні, што мажуць сёння мёдам.
Прыкладаць бальзам з хлуснёй да ран,
І не мазаць ран на целе ёдам.

Абяцалі ўчора па пяццот
Нам усім заробкі на рабоце.
Год прайшоў, мінула дзесяць год --
Падмануў народ свой "Арыстоцель".

Штосьці з матэматыкай не так
У вярхах сягонняшняй улады.
А "брахаць" і шарык мой мастак,
Калі костку ўбачыць -- гаўкаць рады.

Хто жыве на трыста, а хто менш --
Махляры шыкуюць на парадзе.
Сёння склаў я тысячны свой верш
І ніяк не веру іхняй праўдзе.

Прададуць краіну і народ,
Тыя, хто хлусні з экранаў верыць...
Ад яе даўно ідзе смурод,
Вершы ў бой імкнуцца на паперы.