***

Валерий Познякевич
***
Шэрае неба маўчала.
Шэрае неба, як дым.
Шэранню хмара крычала,
Плакала кропляй вады.

Смуткам атручана неба --
Волі ў тым небе няма.
Людзі, а можа, так трэба? --
Наша планета -- турма.

Думкі заблытаны ў вузел.
Мары ўзляцець не змаглі.
Добра жылі пры саюзе,
Сёння -- збіраем вуглі.

Толькі з вуголляў тых чорных
Дзень не распаліць касцёр.
Подых у волі пячорны
Братніх рэспублік-сясцёр.

Страчаны час пераменаў.
Знішчана шчырасць душы.
Неба ад жаху знямела --
Хмары паўзуць, бы смаўжы.

Хочацца думак вясновых,
Цёплых праменняў, надзей:
Веры, жыццёвай асновы,
Той, што расквеціць наш дзень.

09.03.2018. Сінкевічы -- Мінск