Лiтва

Филмор Плэйс
- Каго любiш?
- Люблю Лiтву!
- Так узаемна!

Кастусь Калiноускi
----

Як нiколi адчуваю
Прыгажосць азёрных даляў:
Дзе лясы стаяць маўклiва
Ды расце чарот шумлiвы.

Дзе чырвоныя сунiцы,
Свежы подых навальніцы,
Водар бэзу, водар лiпы,
Яркім сонцам дзень заліты.

I далёка, нават у стоме,
Кліча, кліча кроў дадому,
Дзе зямля мая радная,
Ды дзяцiнства не ўмiрае.

Мацi к сэрцу прытуляе,
А ўвечары чакае
Кубак кавы цi гарбаты
Ў цеплыне бацькоўскай хаты.

Разумею, як ніколі, -
Карані мае ў мове.
Скарб, навекі атрыманы,
Кроў зямлі маёй каханай.

Плоць ад плоці, кроў ад крыві,
Як буслы, распраўлю крылы,
Ды лячу над родным краем:
Вёскай, полем, рэчкай, гаем...