Ад свецкай адхiлiцца мiтуснi...

Ядвига Довнар
Ад свецкай адхіліцца мітусні...
Да горняга каб крыху прыляпіцца,
З крыніц духоўных словам наталіцца,
Ад жарсці  адысці і ад хлусні...

І брудную сардэчную скрыжаль
У споведзі гарачай, пакаяннай
Ачысціць болем да крыві, да ранаў,
Нібы лязо адчуўшы ад нажа...

Баліць... Ды так прыходзіць чысціня,
Як сакавік заснежаны, вясновы...
На веснічкі ўзыходзіць ранак новы
Прадвеснікам асвечанага дня.

1.03.2018  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
06.30.