Отдайте мне моё детство... на белорусском языке

Анна Владимировна Коваль
Аддайце мне маё дзяцінства,
Што кожны мае ў мірны час.
Аддайце мне душы адзінства.
Аб чым прашу шчаслівых вас?

Аддайце мне пяшчоту маці,
Аддайце бацькаву любоў.
Аддайце мір у роднай хаце…
І цішыню блакітных сноў.

Аддайце мне маіх сябровак,
Аддайце мне маіх сяброў,
Знаёмых і аднаваясковак…
Звярніце мне без горкіх слоў.

А што, жаданне не магчыма?
А што, я шмат у вас прашу?
Я гэта аддала Радзіме,
Вайной прыбітая к крыжу.

Аддайце мне маё дзяцінства,
У вас чужого не прашу.
Аддайце мне душы адзінства.
Вайной забітая ляжу…

22.02.2018