Струменiць густая мяцелiца...

Юрий Боровицкий
***
Струменіць густая мяцеліца,
Бруіцца сярэбраны снег.
Мне часам у шчасце не верыцца,
Яно, як мяцеліцы бег.

Сягоння вясёлая, белая,
А заўтра жахлівай пургой
Абрынецца вогкая, шэрая
Над беднай маёй галавой.

Сягоння кранаешся вуснамі,
А заўтра на захад сплыве.
І зноў адзінока і вусцішна,
І сум – да сябе пазаве.

Мне часам у шчасце не верыцца.
А снег безупынна ляціць…
Здаецца, што толькі мяцеліца
І можа шчасліваю быць.

01. 03. 2018 г.