Ты

Людмила Воронова Супрун
Ты мой чуллівы, сціплы гонар,
ні з чым не зблытаны узор,
ты мой адзіны ў свеце донар,
з малітвай выпіты кагор,
ты развітанне і сустрэча,
вачэй і сэрца далягляд,
ты мая раніца і вечар,
што ўжо не вернецца назад.