Трызніць табой
сьвет спалены мой,
у ім адно сонца,
пекла бясконцасьць.
Патрапіць на вочы,
за мной толькі сочаць,
несьці ў далонях
імя тваё ў скронях.
На вуснах смагай,
у руках прагай
сьціснуць, трымаць,
не адпускаць.