Плыве у паветра ледзяное...

Юрий Боровицкий
***
Плыве ў паветра ледзяное
Дымка расплаўленае шкло.
І дорыць ранне залатое
Зімы халоднае святло.

Празрыстасць неба, як спакуса!
Спатканне раніцы і дня,
Калі мяне вітае Муза –
Надзей бясхмарных вышыня.

27. 02. 2018 г., Радашковічы