Блакiтнае неба сукенка дзяучынкi...

Юрий Боровицкий
***
Блакітнае неба – сукенка дзяўчынкі.
Нясмелае сонца. І моцны мароз.
І лёгкія ў небе плывуць аблачынкі.
Карункі ажурныя – голлі бяроз.

У светла-ліловым карункавым ранні
Стаіць нерухома бярозавы гай.
Сустрэліся вочы, і ў шчырым спатканні –
Блакітнага неба мне мроіцца рай.

26. 02. 2018 г., Радашковічы