Пiшы мне

Станислав Шастак
Ты толькі  мне пішы! Я вестачку чакаю
Няважна на якой пісаць мне будзеш мове
Ты толькі мне пішы! Я сэрцам прачытаю
Што "Клава" не змагла мне перадаць у слове!

Пішы ці ў вас мароз, ці можа завіруха
І вецер цэлы дзень ваяе з снегу горкі
Пішы, што і выццё яго прыемна слухаць,
Калі чай на стале салодкі, амаль горкі.

Пішы мне, не маўчы! І завыванне буры
Пачую я між слоў і ўбачу родны край
На серабры снягоў дзівосныя фігуры
За подпісам тваім:"Пішы! Не забывай!"