Над прагалiнай, бы зебры...

Юрий Боровицкий
***
Над прагалінай, бы зебры,
Хмары дымныя дрыжаць.
Вечарэе. Глухнуць вербы,
Бо кладзецца вецер спаць.

Раптам стала цёмна-цёмна,
Хмар і вербаў – не відно.
Лес стаіўся непрытомны,
Ды мароз трашчыць адно.

Хутка месячык узыдзе,
Срэбрам вытачыцца рог,
Нібы неба ў Атлантыдзе
На плячах трымае бог.

24. 02. 2018 г.