Евгения Дювалье. Оперируйте, доктор! Рус. Бел

Максим Троянович
Аперыруйце, доктар!

Пацыент асуджаны. Фатальнае каханне не лечыцца.
Не дапамогуць лекары. Дыягназ - без тэрміна даўнасці.
Скалечаны звер. Разбуральнага запалу палонніца.
Аперуйце, доктар! Адрэжце ў сэрца слабасці.

Смяротны агонь. Ні дыхаць, ні дакранацца. Плавіцца.
Пад нацягнутым нервам сцякаць па яго жаданнях.
Знішчыць "нельга", разарваць аголена розніцу.
Выпіваць па глытку, выпальваючы на скуры "паранены".

Ампутуйце мозг. Абясточце маю залежнасць  ад ісцін.
Унутрывантробны спазм. Артабстрэл. Агалэ свядомасці.
Вышываю па целе ўзоры каляровым лісцем.
Атрымліваем асалоду ад густа  мядова-гарчычнай маніі.

Без яго - пустэча. Непадзельна - пагібель розуму.
Адмовіцца няма сіл. Працягваць - прысуд "пажыццёвы".
- Адпусці!
- Бескарысна. Любоўным свавольствам злучаны.
Аперыруйце, доктар! Хвароба “перадозам” выклікана.

     Перевёл  Максим Троянович