И. Анненский. Ранiца

Виктор Шатило
Гэта ноч нясконцай была,
Я не асмельваўся, баяўся заснуць:
Два замучана-чорных крыла
Мне на грудзi зляцелi i б'юць.

А на заклiкi крылаў у адказ
Замiрае трапяткое птушаня,
I цi прыйдзе заранкавы час,
Божа мой!.. апрытомнею я?..

Ну смялей жа... Прывiд мiнаў,
Пачвар уладарства сышло;
Птушак вырай з грудзей узлятаў:
Не лапоча да цемры крыло...

Яшчэ хмары i плачуць, i гудуць,
Ды святлее неахвотна i цень,
Нейкi штучны за лiўнем, як муць,
Спадабацца надумаўся Дзень.



(1855~1909)