У снежна-сонечным абшары...

Юрий Боровицкий
***
У снежна-сонечным абшары
Душа маркотная жыве,
Дзе сустракае дзён пажары
І песні сумныя пяе.

Праводзіць дні да ўскрайку лесу,
Тады вяртаецца дамоў.
Аднаактовую там п’есу
Сабою піша зноў і зноў.

А што ў фінале змрочнай п’есы?
Там снежна-сонечны абшар
Ды поўня белая над лесам,
Што срэбны вывесіла шар.

11. 02. 2018 г.