Тэкля

Марина Бриштен
Там вайна пачалася
Там ляжаць усе ў крыві.
Маці ціхенька плача:
-Трэба сыну ісці...
беражыся сыночак
І вярніся дамоў!
Але сын не вярнуўся
І праз дзесяц гадоў
Кожны дзень і апоўнач
Яна ў вокны глядзіць:
-Не, няма Васілёчка,
Толькі вецер шуміць.
Ціха сядзе ў куточку
І памоліца ўдаль
па прапаўшым сыночку,
Каб закрыць сэрца жаль.
Тэкля доўга стаяла
І моўчкі глядзела.
Але лепей не стала
Вельмі ж сэрца балела.
І збіраючы сілы,
Запытала ў ночы:
-Дзе ж сыночак мой мілы?
І заплюшчыла вочы.
Пакаціліся слёзы
З яе сумных вачэй.
І убачыла ружы
Ля чыіхсці грудзей.
-Гэта ты, Васілёк?
-Гэта ты мой сынок?
Сын, матулю абняўшы,
Адказаў:"Гэта я!".
Хутка слёзы прыняўшы,
Тэкля кажа:" А я..
Гэтаж я, гэта я
Стара маці твая!
Больш нікуды не ідзі
Ад мяне, Валілёк!"
І з вялікай усмешкай
Слова даў ёй сынок!