Дазволь...

Анна Атрощенко
Прабач, цябе я зноў трывожу,
Бо думкі горкія мае
Ніхто звязаць вузлом не зможа:
Цябе сягоння не стае.

За што прашу я прабачэння?
Схавала пад замок сакрэт...
Кахаць -- не сорам, прызначэнне.
І шчасце гэта, а не грэх!

Таму дазволь: я стану зоркай,
Каб светлым быў твой доўгі шлях,
І кожны дзень, і ранкам золкім
Спяваць табе, нібыта птах.

Ці буду дрэвам, вунь той слівай!
Галінкай цалаваць акно,
Дзівіцца на цябе, мой мілы,
І лашчыць думкамі чало.

Дазволь прыціснуцца да вуснаў,
І затрымацца на шчацэ.
І пацалунак той спакусны
Схаваць, як слёзы, у руцэ...
                29. 11. 2012.