***

Валерий Познякевич
Здаецца ўсё было нядаўна,
А насамрэч -- даўно было!
Жыццё цякло павольна, плаўна,
А дзе цяпер, скажы, яно?

Змяняе час сяброў усмешкі --
Фарбуе, беліць валасы.
Мне не знайсці цяпер той сцежкі,
Якою бегаў да вясны.

Рака пачуццяў абмялела --
Меліярацыя жыцця
Пайшла не так, прайшла няўмела --
Надзеі скончыўся працяг.

Гады вучобы праляцелі,
Параскідала ўсіх жыццё.
Ды зноўку памяць думкі сцеле
І паліць роспачы касцёр.