Летам рана

Валерий Познякевич
паводле народнага

Летам рана сонца ў лузе грала,
Летам рана сонца ў лузе грала.
Я за сонцам па дарозе крочу,
Я за сонцам па дарозе крочу.

Праклінаю доленьку сірочу,
Праклінаю доленьку сірочу.
Што ж ты доля з хлопцам нарабіла,
Што ж ты доля з злопцам нарабіла?

Адабрала бацьку, потым - маці,
Адабрала бацьку, потым -- маці.
З кім сіротцы жыць у роднай хаце,
З кім сіротцы жыць у роднай хаце?

Пракувала мне зязюля ў лесе,
Пракувала мне зязюля ў лесе:
--Хутка слёзы высахнуць, як росы,
Хутка слёзы высахнуць, як росы.

Абмінуюць лёс усе нянасці,
Абмінуюць лёс усе нянасці.
На дарозе ты сустрэнеш шчасце,
На дарозе ты сустрэнеш шчасце.

Сярод кветак шчыравала лета,
Сярод кветак шчыравала лета.
На купалле ты пляла вяночак,
На купалле ты пляла вяночак.

Паглядзела хлопцу шчыра ў вочы,
Паглядзела хлопцу шчыра ў вочы.
Тым паглядам сэрцанька працяла,
Тым паглядам сэрцанька працяла.

Павітаўся я з дзяўчынай тою,
Павітаўся я з дзяўчынай тою.
Ды застаўся марыць з маладою,
Ды застаўся марыць з маладою.

Летам рана сонца ў лузе грала,
Летам рана сонца ў лузе грала.