СНЕГ

Тамара Власенко
   
Мы убачым
Марозную зорную ноч
Калі выйдзем
За снежны парог
І пакінем на час
Сотні розных трывог,
У адчай
Што прыводзяць парой.

Недзе там у вышыні…
Неабсяжны прастор.
А вакол – цішыня.
Толькі зор разгавор.

А ў свеце ліхтара,
Як зорная пыль.
Снег ляціць нібы мара,
Як небыль, ці быль.
Казка разам з табою
Пахруствае снегам.
У краіне чароўнай
Шмат часу ты не быў.