Люты

Валентина Ментуз
Кажуць: месяц лютым не дарма завецца,
Але сёння з рання сонейка смяецца,
Дзе ж яго характар, дзе круты той нораў?
Можа гэта толькі злыя нагаворы?

Памяняў ён звычкі - стаў лагодны, цёплы
Ад яго марозу ты чакай  хоць лопні,
Бо прыйшоў сам люты* да такой высновы,
Што пара назвацца месяцам вясновым.

Аб такой навіне і пайшлі размовы,
Прымяраюць спешна вербы ўжо абновы,
Вараб'і ў лужах спраўна мыюць пер'е,
Па прыметам гэтым ёсць адно павер'е:

Калі ў дзень Макара* цёпла, як вясною,
То вясна, паверце, ўжо не за гарою,
Калі ззяюць ноччу зоркі - лепш не трэба,
Будзем з ураджаем - будзе многа хлеба.


*Люты(бел.) - февраль.
1 февраля в народном календаре - Макаров день.